wd wp Пошук:

Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухарчык. Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (22 сакавіка 1945, Арда, Клецкі раён — 2 сакавіка 2014, Мінск) — беларускі вучоны-радыёфізік, грамадскі дзеяч, педагог. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў.

Біяграфія

Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1965), затым служыў у войску. У 1967 паступіў на аддзяленне радыёфізікі фізічнага факультэта БДУ, скончыў у 1972. З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. У 2001 намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, з лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2003 па сакавік 2014 — рэктар БДПУ імя М.Танка.

Навуковы і практычны ўклад

Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамка, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё- і інфрачырвоных дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння выяў інфрачырвонага і звышвысокага дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёвыяў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычным і эксперыментальным даследаванні нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі інфрачырвонага выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль з штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.

Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходніцтваў.

Санкцыі ЕС

22 сакавіка 2011 года трапіў у Чорны спіс Еўрасаюза як рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, адказны за адлічэнне студэнтаў[1][2][3].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 271/2011 of 21 March 2011 (нявызн.). Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза(балг.) бел. (22 сакавіка 2011).
  2. Яшчэ 19 неўязных у ЕС — хто яны? (бел.) . За Свабоду (22 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021.
  3. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДАС
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Рэктары БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»