wd wp Пошук:

Наасфера

Наасфера (грэч.: νόος — розум і σφαῖρα) — сфера ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, у межах якой разумная чалавечая дзейнасць становіцца вызначальным фактарам развіцця. У гэтым значэнні часам карыстаюцца тэрмінамі «антрапасфера», «сацыясфера», «біятэхнасфера». Паняцце і тэрмін «наасфера» ўвёў у пач. 20 ст. французскі вучоны Э. Леруа. Наасфера - гэта новая вышэйшая стадыя развіцця біясферы, станаўленне якой звязана з развіццём грамадства, якое аказвае вялікае ўздзеянне на прыродныя працэсы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Суперарганізм
Катэгорыя·Касмізм