wd wp Пошук:

Пётр Андрэевіч Талстой

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талстой. Пётр Андрэевіч Талстой (руск.: Пётр Андревич Толстой, 1645 — 17 лютага 1729) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат, граф, паплечнік Пятра Вялікага, адзін з кіраўнікоў яго сакрэтнай службы. Брат Івана Андрэевіча Талстога. Атрымаўшы графскі тытул Расійскай імперыі, паклаў пачатак графскай галіне роду Талстых. Яго нашчадкамі ў мужчынскім калене з’яўляюцца пісьменнікі Аляксей Канстанцінавіч і Леў Мікалаевіч Талстыя, мастак Фёдар Пятровіч Талстой і многія іншыя знакамітыя дзеячы.

Біяграфія

Сын акольнічага Андрэя Васільевіча Талстога і Саламаніды Міласлаўскай (далёкая сваячка царыцы Марыі Ільінічны Міласлаўскай). Жонка — Саламаніда Цімафееўна Дуброўская (16451729).

Служыў з 1682 пры двары стольнікам, садзейнічаў стралецкаму бунту, пасля перайшоў на бок цара Пятра. Цар доўгі час ставіўся да Талстога вельмі стрымана; яго недаверлівасць не пахіснулі і ваенныя заслугі Талстога ў другім Азоўскім паходзе (1696). У 1697 годзе цар паслаў «валанцёраў» ў замежнае вучэнне, і Талстой, будучы ўжо ў сталых гадах, сам падахвоціўся ехаць для вывучэння марской справы. Два гады, праведзеных у Італіі, зблізілі Талстога з заходнееўрапейскай культурай.

У канцы 1701 года быў прызначаны пасланцам у Канстанцінопаль, пасля вяртання ў Расію ў 1714 годзе, быў прызначаны сенатарам. У 17151719 гадах выконваў дыпламатычныя даручэнні ў сферы адносін з Даніяй, Англіяй і Прусіяй.

У 1717 годзе Талстой шляхам пагроз і ілжывых абяцанняў схіліў царэвіча Аляксея да вяртання ў Расію, за што быў пастаўлены на чале Таемнай канцылярыяй. З гэтага часу Талстой становіцца адным з самых блізкіх і давераных асоб Пятра. У 1724 годзе ўказам імператара Пятра I атрымаў графскі тытул.

Пасля смерці Пятра Талстой разам з Меншыкавым энергічна садзейнічаў узыходжанню на сталец Кацярыны I. У 1726 годзе Талстой удзельнічаў у перамовах аб заключэнні руска-аўстрыйскага саюза. Разышоўся з Меншыкавым у планах на ўзыходжанне Пятра II, за што паплаціўся спасылкай у Салавецкі манастыр, дзе памёр і быў пахаваны ля сцен кляштарнага Прэабражэнскага сабора. У 1727 годзе пазбаўлены чыноў і графскага тытула.

Сям’я

Ад шлюбу з Саламанідай Цімафееўнай Дуброўскай у графа Талстога было два сыны: Іван Пятровіч, сапраўдны стацкі саветнік, які разам з бацькам быў сасланы на Салаўкі, дзе памёр у 1728 годзе; і Пётр Пятровіч, палкоўнік Нежынскага палка, пасля апалы бацькі выдалены на пастаяннае жыхарства «у вёскі», дзе як і брат памёр у 1728 годзе.

У 1760 годзе нашчадкам Талстога вернуты графскі тытул.

Сачыненні

Захаваўся дзённік замежнага падарожжа Талстога ў 1697—1699 гадах, характэрны ўзор тых уражанняў, якія выносілі рускія людзі Пятроўскага часу з свайго знаёмства з Заходняй Еўропай. Акрамя таго, Талстой склаў у 1706 годзе грунтоўнае апісанне Чорнага мора. Дзённікавыя запісы Талстога з’яўляюцца адным з важных крыніц па гісторыі Расіі эпохі Пятра I.

Зноскі

  1. Petr Andreevich, graf Tolstoĭ // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pyotr Andreyevich, Count Tolstoy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Вярхоўнага тайнага савета
Катэгорыя·Дыпламаты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Талстыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў 1729 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1645 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Сапраўдныя тайныя саветнікі
Катэгорыя·Палітычныя змовы
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Талстыя
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Архангельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Паплечнікі Пятра I