wd wp Пошук:

Пётр Абрамавіч Балабанаў

Пётр Абрамавіч Балабанаў (1897, г. Лазава, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 1942, Трасцянец) — беларускі вучоны, эканаміст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1897 годзе ў горадзе Лазава Кацярынаслаўскай губерні (цяпер Харкаўская вобласць ва Украіне).

У 1920-я гады намеснік наркама працы БССР. У 1925 годзе скончыў БДУ (факультэт грамадскіх навук). Затым быў старшынёй Петрыкаўскага райкама партыі, затым старшынёй акруговай планавай камісіі ў Мазыры, затым загадчыкам секцыяй культуры і навукі ў Дзяржплане БССР. У 1930—1933 гады ў якасці аспіранта і старэйшага навуковага супрацоўніка працаваў у Акадэміі навук БССР. З 1934 да 1940 года працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (БДІНГ) на выкладчыцкіх і адміністрацыйных пасадах (дацэнт, загадчык кафедры, намеснік дырэктара).

У 1939—1940 гадах быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

Летам 1941 года быў арыштаваны немцамі і ў 1942 годзе пакараны (спалены разам з іншымі ваеннапалоннымі ў Трасцянцы).

Браты яго жонкі — Гурыновіч М. П. і Гурыновіч А. Е. былі ў свой час адпаведна дацэнтам БДІНГ і міністрам замежных спраў БССР.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары БДЭУ