wd wp Пошук:

Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялькевіч. Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч (27 студзеня 1907, г. Мінск — 28 мая 1992) — беларускі савецкі вучоны ў галіне хіміі торфу. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), доктар хімічных навук, прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. У 1945—1952 гг. працаваў у Інстытуце хіміі АН БССР. У 1952—1960 гг. дырэктар Інстытута торфу АН БССР, з 1960 года загадчык лабараторыі фізікахіміі торфу гэтага інстытута. Адначасова выкладаў у БДУ (1947—1960) і Беларускім тэхналагічным інстытуце (1965—1967)[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні па кінэтыцы тэрмічнага раскладання цвёрдых рэчываў і хімічнай перапрацоўцы торфу[1]. Распрацаваў новыя шляхі выкарыстання торфу ў народнай гаспадарцы краіны: вытворчасць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, торфашчалачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў. Прапанаваў тэхналогію вылучэнні з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў(руск.) бел.[1].

Навуковыя працы

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, больш за 70 вынаходстваў[2].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «За заслугі» ПНР (1945), медалямі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Белькевич Пётр Илларионович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 52. — 737 с.
  2. 1 2 Член-карэспандэнт БЯЛЬКЕВІЧ Пётр Іларыёнавіч (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 28 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Дэканы хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня