wd wp Пошук:

Пячоры Канхеры

Пячоры Канхеры (маратхі: कान्हेरी लेणी) — старажытны пячорны будысцкі манастырскі комплекс на востраве Сальсет каля Мумбаі ў Індыі.

Уяўляе сабою 109 штучных пячор, выразаных у базальтавым масіве ўзвышша Канхеры на працягу 1 тысячагоддзя н. э. Комплекс славуты шматлікімі рэльефамі, скульптурамі, а таксама надпісамі, калонамі, заламі для супольных збораў і прыватнымі кельямі манахаў. Захаваліся каналы і цыстэрны для сцёка, падачы і захавання пітной вады, каменныя ложкі, ступы.

Комплекс з’яўляўся важным рэлігійным і адукацыйным цэнтрам дзяржавы Маўр’яў і Кушанскай імперыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Пячорныя манастыры
Катэгорыя·Мумбаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Будыйскія храмы і манастыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будызм у Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі