Пэтрыўскі раён[1] (укр.: Петрівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіраваградскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Пэтровэ[1] (укр.: Петрове).
Утвораны ў 1929 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 24408 чалавек, плошча — 1195 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 35 сёлаў.