Пуцкі павет[1] (польск.: Powiat pucki) — павет у Польшчы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, самы паўночны павет у Польшчы, уваходзіць у склад Паморскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Пуцк. Займае плошчу 572 км². Насельніцтва павета складае 86 тыс. чалавек (на 2018 год).