wd wp Пошук:

Пталамей II Кераўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Пталамей. Пталамей Кераўн (грэч.: Πτολεμαίος Κεραυνός) (пам. 279 да н.э.) — Цар Македоніі ў 280279 гг. да н.э. Сын егіпецкага цара Пталамея I Сатэра.

Пталамей Кераўн быў сынам першай жонкі Пталамея I — Эўрыдзікі I. Яго зводная сястра, Арсіноя была жонкай Лісімаха. Незадоўга да смерці Пталамей I абвясціў сваім спадчыннікам і суправіцелем малодшага сына ад Берэнікі I, Пталамея II. Асцерагаючыся праследаванняў з боку свайго брата, Пталамей бег з Егіпта у Македонію да Лісімаха.

Аднак, калі Кераўн быў у зеніце сваёй магутнасці, ён быў забіты ў 279 да н.э. падчас вайны супраць галаў.

Мянушку сваю Кераўн (Маланка) Пталамей атрымаў з-за таго, што хутка і раптоўна вырашаўся на адважныя ўчынкі і таксама імкліва ажыццяўляў іх.

Зноскі

Спасылкі

Папярэднік:
Лісімах
Македонскі цар
280279 да н.э.
Пераемнік:
Мелеагр
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 318 годзе да н.э.
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы III стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цары македонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пеле
Катэгорыя·Мянушкі
Катэгорыя·Памерлі ў 279 годзе да н.э.