wd wp Пошук:

Пталамей I Сатэр

Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367285 да н.э.): цар егіпецкі (323285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.

Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.

Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».

Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[2].

Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дыядохі
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Аляксандр Македонскі
Катэгорыя·Памерлі ў Александрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Военачальнікі Македоніі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі III стагоддзя да н.э.