wd wp Пошук:

Прыгоды Несцеркі

Прыгоды Несцеркі — першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм. Зняты на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм’ера адбылася 25 сакавіка 2013 года ў мінскім кінатэатры Дом кіно. Рэжысёр карціны — Ігар Віктаравіч Волчак. Сцэнарыст — Дзмітрый Сяргеевіч Якутовіч. Гукарэжысёр — Сяргей Чупроў.

Сюжэт

Фільм складаецца з 8 гісторый, у якіх герой народных легенд і паданняў Несцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад з любой сітуацыі. Яны ператвараюць звычыйныя гліняныя збаны ў музычны інструмент, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.

Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несцерка атрымлівае ў дар талент ганчара і з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі і сувеніры з гліны і мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несцеркі да вялікіх грошай перапоўнены рознымі перашкодамі. Аднак пацешны герой дастойна іх пераадольвае і робіць для сябе пэўныя жыццёвыя высновы, кожная з якіх увасабляецца ў прыказках. Напрыклад, «Не сунь носа ў чужое проса», «Захочаш есці, навучышся і колы гнуць, і лапці плесці», «Не пазнаўшы ліха, не пазнаеш і радасці».

Праца над фільмам

Праца над мультфільмам вялася амаль 10 гадоў рознымі мастакамі. Таму самае складанае, па словах рэжысёра, было злучыць серыі ў адну скразную сюжэтную лінію. Фільм зроблены для дзяцей, каб «яны не толькі забаўляліся, але і чамусьці вучыліся». Напрыклад, таму, што багацце не галоўнае, а ёсць больш важныя каштоўнасці: «Трэба глядзець пад ногі. Часта скарб ляжыць пад нагамі»[1]. У 2003 годзе выйшла першая з 8 серый, у 2012 годзе завяршылася работа над апошняй часткай. Пасля чаго ўсе серыі зманціравалі, ператварыўшы праект у поўны анімацыйны метр на 52 хвіліны.

Агучанне

Зноскі

  1. Первый поўнаметражны анімацыйны фильм (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 7 чэрвеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Мультфільмы паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Мультфільмы студыі «Беларусьфільм»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мультфільмы 2013 года
Мультфільмы на беларускай мове
Маляваныя мультфільмы
Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы
Мультфільмы Беларусі