wd wp Пошук:

Прусевіцкі сельсавет

Пру́севіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Прусевічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акалоўскага (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Забалоцце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Першамайская, Прусевічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно, Чарніца) і Задор’еўскага (вёскі Васількоўка і Шылы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1976 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагойскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат