wd wp Пошук:

Пратэй еўрапейскі

Пратэі (Proteus) — род земнаводных сямейства бязлёгачных саламандраў. Траглабіёнт. Вядомы 1 від Еўрапейскі пратэй, або ольм (Proteus anguineus).

Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Даўжыня да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя.

Жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах Балканского паўвострава. Корміцца беспазваночнымі. Апладненне ўнутранае. Адкладвае да 80 яец або нараджае 2 дзіцяняці.

Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1768 годзе
Катэгорыя·Хвастатыя земнаводныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона