wd wp Пошук:

Траглабіёнты

Пратэй еўрапейскі — эндэмічны насельнік падземных азёр у балканскіх пячорах.

Траглабіёнты (ад грэч. Trogle — пячора + і bíos — жыццё) — жывёлы, якія пастаянна жывуць у пячорах, расколінах горных парод, пячорных вадаёмах альбо вадацёках.

Агульнае апісанне

Як правіла, у траглабіёнтаў адсутнічае пігментацыя пакроваў цела, таму афарбоўка цела іх звычайна белая або жаўтлявая. Органы зроку звычайна рэдукаваныя, але добра развіта тактыльнае пачуццё і нюх, а ў рыб — органы бакавой лініі. Траглобіёнтам ўласціва ацыклічнае размнажэнне, актыўнасць на працягу ўсяго года (без сезонных рытмаў), а для пазваночных прадстаўнікоў групы — рост на працягу ўсяго жыцця. Дзякуючы стабільнасці умоў існавання ў пячорах, сярод траглабіёнтаў сустракаюцца шматлікія прадстаўнікі старажытнай фаўны. Большасць траглабіёнтаў таксама з’яўляюцца лакальнымі эндэмікамі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Траглабіёнты