wd wp Пошук:

Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года

Праект рэформы беларускага правапісу (1930) быў створаны Правапіснай камісіяй пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча, у мэтах выканання пастановаў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Праект быў агучаны ў 1930, і быў вынікам працы камісіі[1] на працягу 7.12.1927–7.4.1929. Праект улучаў як цалкам новыя правілы, так і старыя правілы, як у змененай, так і ў нязмененай форме. Змененыя правілы былі вынікамі працы Камісіі або пастановамі Канферэнцыі, пацверджанымі Камісіяй.

Адметнасці

У канчатковай карэктуры праекту было скасавана пісанне “Ь” (“мяккі знак”) між “падвойных зычных” і пасля “З-С”,“ДЗ-Ц” перад мяккімі зычнымі.

Быў скасаваны пераход “Е” ў “Я” пры пісанні асобных “НЕ” і “БЕЗ”[крыніца?].

Ацэнкі

Камісія адзначала, што дасягнуць канчатковага развязання пытання ненаціскнога “Е”/“Э” не ўдалося. Шэраг пастановаў Камісіі праходзіў нязначнай большасцю галасоў, і нязгодныя мелі намер апеляваць да вышэйшых органаў улады.

Але праект наогул не быў ажыццёўлены з-за рэпрэсій 1929—1930 гг. супраць “нацдэмаў”, да якіх былі залічаны многія члены камісіі. Аднак, частка прадугледжаных у ім змяненняў была пазней уведзена ў першы і другі праекты рэформы 1933 г., і ў беларускі правапіс 1934 г.

Зноскі

  1. Пры стварэнні Камісіі (1.10.1927) ставіліся наступныя задачы: лічыць пастановы Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926) неабавязковым, але аўтарытэтным матэрыялам; спрасціць граматыку Тарашкевіча ў складаных або няясных месцах, дапоўніць яе ў месцах недастатковай распрацаванасці, напр., правапісу замежных словаў, улучна са стварэннем новых правілаў (правапіс імёнаў і геаграфічных назваў).

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя беларускай мовы
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Правапісы беларускай мовы