wd wp Пошук:

Правы чалавека ў Беларусі

Дзяржаўны сцяг 1918 і 1991—1995 гадоў стаў сімвалам апазіцыі рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі

Урад Беларусі крытыкуюць за парушэнні правоў чалавека і пераслед няўрадавых арганізацыяў, незалежных журналістаў, нацыянальных меншасьцяў і апазыцыйных палітыкаў.[1][2] У сведчанні ў Камітэце Сената Злучаных Штатаў па міжнародных адносінах былая дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь адным з шасці ў свеце «фарпостаў тыраніі».[3] У адказ урад Беларусі назваў ацэнку «даволі далёкай ад рэальнасці».[4] Падчас прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў у Беларусі 2020 года колькасць палітвязняў, прызнаных ПЦ «Вясна», рэзка ўзрасла да 1062 па стане на 16 лютага 2022 года.[5] Некалькі чалавек загінулі пасля ўжывання праваахоўнікамі супрацьпраўнай і абразлівай сілы (у тым ліку агнястрэльнай) падчас пратэстаў 2020 года.[6] Паводле Amnesty International, улады не расследавалі парушэньні падчас пратэстаў, а пераследавалі тых, хто аспрэчваў іхную вэрсію падзей.[6] У ліпені 2021 года ўлады распачалі кампанію супраць астатніх няўрадавых арганізацый, ліквідаваўшы да кастрычніка не менш за 270 з іх, уключаючы ўсе раней зарэгістраваныя праваабарончыя арганізацыі ў краіне.[7]

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назваў сябе «аўтарытарным стылем кіравання».[8] Заходнія краіны ахарактарызавалі Беларусь пры Лукашэнку як «апошнюю дыктатуру Еўропы»; урад абвінаваціў тыя ж заходнія дзяржавы ў спробе змены рэжыму.[9] З 1997 года Савет Еўропы не дапускае Беларусі членства за недэмакратычнае галасаванне і парушэнні ў выбарах падчас канстытуцыйнага рэферэндуму ў лістападзе 1996 года і дадатковых выбараў у парламент.[10]

Дзесяткі беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, гвалтоўныя знікненні, прапаганду і фальсіфікацыі выбараў, патрапілі пад персанальныя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага Саюза.

Зноскі

  1. Essential Background – Belarus (нявызн.). Human Rights Watch (2005).
  2. Human rights by country – Belarus (нявызн.). Amnesty International (2007).
  3. Opening Statement by Dr. Condoleezza Rice, Senate Foreign Relations Committee (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.
  4. At-a-glance: ‘Outposts of tyranny’ (нявызн.), BBC News .
  5. Political prisoners in Belarus
  6. 1 2 BELARUS: «YOU ARE NOT HUMAN BEINGS»
  7. Belarus Authorities ‘Purge’ Human Rights Defenders
  8. Profile: Alexander Lukashenko (нявызн.), BBC News (20 March 2006).
  9. Profile: Europe’s last dictator? (нявызн.), British Broadcasting Corporation (10 September 2001).
  10. Belarus suspended from the Council of Europe (нявызн.) (недаступная спасылка). Press Service of the Council of Europe (17 студзеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 200626 April 2006. Праверана 27 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Правы чалавека ў Беларусі
Катэгорыя·Правы чалавека паводле краін
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы