Праваахоўныя органы, органы правапарадку — адасобленая група дзяржаўных органаў, якая ажыццяўляе дзейнасць па абароне правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, ахове грамадскага парадку, правапарадку і законнасці ў грамадстве і дзяржаве. Пры пэўных умовах праваахоўныя органы могуць выкарыстоўвацца ў якасці прылады супраць іншай групы або кола асоб, каб дамагчыся палітычных, эканамічных ці сацыяльных мэт шляхам ажыццяўлення калектыўнага (дзяржаўнага) гвалту (у выглядзе генацыду, рэпрэсій, знікненняў людзей, катаванняў, прызыву ў войска ці на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і іншых парушэнняў правоў чалавека)[1].
Праваахоўная дзейнасць — від дзяржаўнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца з мэтай аховы права шляхам прымянення юрыдычных мер уздзеяння ў строгай адпаведнасці з законам і пры няўхільным выкананні ўстаноўленага ім парадку.
Усе праваахоўныя органы ажыццяўляюць адну ці некалькі з наступных функцый: