wd wp Пошук:

Воінскі абавязак

Воінскі абавязак — абавязак (павіннасць) мужчын (у некаторых дзяржавах і жанчын) несці ваенную ці нацыянальную (альтэрнатыўную, грамадзянскую) службу.

Таксама гэта мае на ўвазе абавязак ваяваць (у выпадку ваенных дзеянняў) у шэрагах узброеных сіл. З воінскага абавязку неабходна выцякае ваенная служба грамадзян падчас вайны. Але ў многіх дзяржавах існуе воінская павіннасць, якая прадугледжвае нясенне службы як у ваенны, так і ў мірны час. Кожная дзяржава мае магчымасць вызначыць узрост прызыву, а таксама іншыя ўмовы, якія вызначаюць якасць і працягласць службы. Воінскі абавязак узыходзіць да старажытнасці і працягваецца ў некаторых дзяржавах да гэтага часу пад рознымі назвамі. Сучасная сістэма амаль поўнага нацыянальнага прызыву маладых людзей на службу датуецца Французскай рэвалюцыяй у 1790-х гадах, дзе яна стала асновай вельмі вялікі і магутнай арміі і флоту. Большасць еўрапейскіх дзяржаў пазней скапіявалі гэтую сістэму для мірнага часу, так што людзі ў пэўным узросце звычайна служаць адзін год — 8 гадоў на сапраўднай службе, а затым пераходзяць у запас (рэзерв) і ў адстаўку.

У Беларусі

У перыяд Кіеўскай Русі аснову княжацкіх узброеных сіл стваралі невялікія прафесійныя атрады — дружыны; прыкладна з XIV стагоддзя па землях Вялікага Княства Літоўскага распаўсюдзілася паспалітае рушэнне — мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, апалчэнне.

З прыходам расійскай улады быў уведзены рэкруцкі набор, пры якім пэўная частка насельніцтва амаль усё жыццё аддавала службе ў расійскім войску, пазней тэрміны службы былі значна паменшаны.

У БССР была ўведзена сістэма набору ў армію на тэрмін да двух гадоў ваеннаабавязанага насельніцтва. У 1984 годзе прадастаўленне адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу для працягу адукацыі (арт. 35 Закона) было адменена[1][2], вернута — у 1989 годзе[3].

У сучаснай Беларусі савецкая сістэма воінскага абавязку захавалася амаль без зменаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 17 декабря 1980 года № 3535-X «О внесении изменений и дополнений в Закон СССР „О всеобщей воинской обязанности“»
  2. Приказ Министерства высшего и среднего специального образования СССР от 13 марта 1984 года № 44с
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 10 апреля 1989 года № 10290-XI «О внесении изменений в закон СССР „О всеобщей воинской обязанности“»
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Узброеныя сілы
Катэгорыя·Воінскі абавязак