wd wp Пошук:

Порт-Морсбі

Порт-Морсбі (англ.: Port Moresby) — сталіца і самы вялікі горад Папуа-Новай Гвінеі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Новая Гвінея, над залівам Папуа. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку краіны (National Capital District), і адначасова з’яўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная. Колькасць насельніцтва налічвае каля 250 тыс. чалавек.

Прамысловасць гораду прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай, дрэваапрацоўчай і машынабудаўнічай прамысловасцю. У Порце-Морсбі ёсць міжнародны аэрапорт і вялікі марскі порт.

Заліў Папуа адкрыў і даследаваў у 1873 годзе Джон Морсбі, у гонар бацькі якога (Фэірфакса Морсбі) горад і атрымаў сваю назву. Горад быў заснаваны ў 12 лютага 1873 г.

Пад час Другой сусветнай вайны Порт-Морсбі быў важнай базай брытанскіх войск пад час бойкі з Японіяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Папуа — Новай Гвінеі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сталіцы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара