wd wp Пошук:

Попел II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Попел.

Попел II (Папелек; памёр у 843) — апошні легендарны князь палян з дынастыі Папелідаў, сын Попелы I.

Дзяржаўнае аб’яднанне польскіх плямёнаў пачалі паляне, над якімі валадарыла княжацкая дынастыя Папелідаў (Попел), змененая потым Пястамі. Пяст («пясць» = франк. pedagogus, nutritor, бел. карміцель, дзядзька, дзедка; харв. дзед) лічыцца сынам Попела II, братам Попела III; за ім ішлі Земавіт (870—890), Лешак, Земамысл — першыя гістарычныя князі гнезненска-пазнаньскія.

Паводле іншай легенды, Попел ІІ быў зрынуты з прастола Земавітам, сынам земляроба Пяста, выгнаны за несправядлівасць і з’едзены мышамі.

Выява ў мастацтве

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Легендарныя князі Польшчы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 843 годзе