wd wp Пошук:

Помнік кінакамеры

Помнік кінакамеры — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 2001 годзе на Алеях славы расійскага кінематографа, размешчанай на Масфільмаўскай вуліцы 8, побач з будынкам Масфільма.

Гісторыя

Помнік кінакамеры скульптара А. Раслякова быў усталяваны ў 2001 годзе на ўзвышшы Алей славы расійскага кінематографа — падабенства галівудскіх «Алей славы». Скульптурная кампазіцыя стала адмысловым пачаткам Алеі[1].

Ідэя пра стварэнне помніка з’явілася падчас правядзення міжнароднага кінафестывалю ў Маскве ўлетку 2001 года[1].

Аналаг помніка кінакамеры, усталяваны на пастаменце, знаходзіцца перад уваходам ва Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. У склад гэтай кампазіцыі таксама ўлучаны асвятляльная прылада[1].

Апісанне

Кампазіцыя помніка даволі цікавая. На адным штатыве адно на адным усталяваны тры кінакамеры розных часоў, у тым ліку эпохі Братоў Люмьер. Пляцоўка вакол скульптуры выбрукавана пліткай з цэментнымі ўстаўкамі ў выглядзе адбіткаў рук знакамітых расійскіх акцёраў і рэжысёраў[1][2]. Першым пакінуў свой «след» Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Памятник главному инструменту кинорежиссера(нявызн.) (недаступная спасылка). Туристический портал «Я Пилигрим» (29 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. 1 2 Памятник главному инструменту кинорежиссера(нявызн.). Туристический портал intomoscow (25 студзеня 2014). Праверана 27 чэрвеня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Помнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Помнікі Масквы
З’явіліся ў 2011 годзе