wd wp Пошук:

Помнік змагання і пакутніцтва Быдгашцкай зямлі

Помнік змагання і пакутніцтва Быдгашцкай зямлі (польск.: Pomnik Walki i Męczeństwa Ziemi Bydgoskiej) — помнік 1969 года, прысвечаны ахвярам у Другой сусветнай вайне. Размешчаны на плошчы Старога Рынку ў Быдгашчы.

Апісанне

2015 год

Бронзавая скульптура вышынёй 7,5 метра і вагой больш за 12 тон усталявана на гранітным пастаменце. Да 2007 года фонам манумента быў вал даўжынёй 26 метраў, складзены з 80 буйных глыб пясчаніку. На кожнай глыбе былі нанесены названы месцаў, звязаных з пакутніцкай смерцю жыхароў Быдгашцкага ваяводства. Каля помніка знаходзіўся «Вечны агонь». Металічны адліў помніка выраблены на Глівіцкай фабрыцы тэхнічнага абсталявання[1].

У 2018 годзе, у сувязі з рамонтам плошчы, помнік быў перанесены на некалькі метраў у паўночна-заходнім кірунку[2].

Зноскі

  1. POMNIK WALKI I MĘCZEŃSTWA
  2. [Pomnik Walki i Męczeństwa już stoi w nowym miejscu zobacz zdjęcia]
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Быдгашча
Катэгорыя·1969 год у Польшчы
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Куяўска-Паморскага ваяводства
Катэгорыя·Помнікі Куяўска-Паморскага ваяводства
Катэгорыя·З’явіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Культура Куяўска-Паморскага ваяводства