wd wp Пошук:

Пол Хантэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хантэр.

Пол Алан Хантэр (англ.: Paul Alan Hunter; 14 кастрычніка 1978, Лідс, Англія9 кастрычніка 2006, Хадэрсфілд) — англійскі прафесійны гулец у снукер. За знешнасць і яркі стыль яго празвалі «Бекхэм сукна» («англ.: Beckham of the Baize»).

Хантэр тройчы выйграваў Мастэрс ў 2001, 2002 і 2004 гадах. Акрамя таго быў пераможцам трох рэйтынгавых турніраў: двойчы адкрытага чэмпіянату Уэльса (1998, 2002) і адкрытага чэмпіянату Брытаніі ў 2002 годзе. За сваю кар’еру аформіў 114 сэнчуры-брэйкаў, у тым ліку яго вышэйшы брэйк - 146 ачкоў, зроблены ў прэм’ер-лізе ў 2004 годзе.

У сакавіку 2005 года ў Пола Хантэра выявілі шматлікія нейраэндакрынныя пухліны страўніка. Ён памёр у 2006 годзе, за 5 дзён да свайго 28-годдзя.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132552558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. http://news.bbc.co.uk/sport2/hi/other_sports/snooker/6035879.stm

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідсе
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ва Уэст-Ёркшыры
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хадэрсфілдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Снукерысты Англіі
Катэгорыя·Пераможцы Мастэрс (снукер)