wd wp Пошук:

Пол Лорэнс Данбар

Пол Лорэнс Данбар (англ.: Paul Laurence Dunbar, 27 чэрвеня 1872, Дэйтан — 10 лютага 1906, Вашынгтон) — афраамерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і былога раба, працаваў ліфцёрам. Пасля выхаду першай кнігі вершаў («Дуб і плюшч», 1893) стаў бібліятэкарам у Вашынгтоне. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, рамана «Забава багоў» (1902) і інш. Першы афраамерыканскі пісьменнік, які атрымаў шырокую вядомасць; найбольш папулярныя былі яго вершы, напісаныя на дыялекце — народнай гаворцы амерыканскага Поўдня: зборнікі «Старэйшыя і малодшыя» (1895), «Лірыка сціплага жыцця» (1896) і інш. Паэзія прасякнута шчырай любоўю да свайго народа. У некалькіх апавяданнях і вершах гучыць пратэст супраць дыскрымінацыі і тэрору афраамерыканцаў.

Зноскі

  1. 1 2 Paul Laurence Dunbar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Paul Laurence Dunbar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэйтане
Катэгорыя·Пахаваныя ў Агая
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе