wd wp Пошук:

Пол Кітынг

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пол Джон Кітынг (англ.: Paul John Keating, нар. 18 студзеня 1944 г) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі, міністр фінансаў ва ўрадзе Роберта Хоўка.

Біяграфія

Кітынг нарадзіўся і вырас у Бенкстаўне, працоўным прыгарадзе Сіднея. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэцью Кітынга, прафсаюзнага прадстаўніка ірландскіх каталікоў, і яго жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафсаюзаў Новага Паўднёвага Уэльса. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзідэнтам Савета Юных лейбарыстаў.

Прэм’ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэнне правоў мясцовага насельніцтва і ўмацаванне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было узнята пытанне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаванне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг развіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі і лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданезія.

Дружба Кітынга з інданезійскім прэзідэнтам Сухарта выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацый.

Зноскі

  1. Paul Keating // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Keating // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных