wd wp Пошук:

Поліфанія

Поліфанія[1] (ад грэч.: πολύς — шматлікіі грэч.: φωνή — гук) — склад шматгалосный музыкі, які характарызуецца адначасовым гучаннем, развіццём і ўзаемадзеяннем некалькіх фактурна раўнапраўных мелодый (галасоў). Процілеглымі поліфаніі складамі з’яўляюцца манодыя і гамафонія (часам таксама званая «гамафонна-гарманічным складам»).

Паняцце поліфаніі (як склада) не карэлятыўна паняццю гармоніі (гукавысотнай структуры), таму справядліва казаць, напрыклад, аб поліфанічнай гармоніі. У рамках поліфанічнай гармоніі слых вылучае кансанансы і дысанансы, акорды і (у старадаўнім шматгалоссі) канкорды, і ва ўсіх нарматыўных выпадках поліфанічная п’еса валодае прыкметай цэласнасцю гукавысотнай структуры, ладу.

Поліфанію падзяляюць на тыпы:

Першыя захаваўшыеся ўзоры еўрапейскай поліфанічнай музыкі — арганумы IX стагоддзя.

У XIII—XIV стагоддзях поліфанія ярчэй усяго праявілася ў матэце.

У XVXVI стагоддзях поліфанія становіцца нормай для ўсёй еўрапейскай музыкі, як царкоўнай (шматгалосныя), так і свецкай.

Найвышэйшага росквіту поліфанічная музыка дасягнула ў творчасці Гендэля і Баха ў XVIIXVIII стагоддзях (у асноўным, у форме фуг). Пасля Баха пачынаецца росквіт гамафоннага складу, і наступны ўздым цікавасці да поліфаніі пачынаецца толькі ў другой палове XIX стагоддзя. Імітацыйная поліфанія, якая арыентуюцца на Баха і Гендэля, часта выкарыстоўвалася кампазітарамі XX стагоддзя (Хіндэміт, Шастаковіч, Стравінскі і інш.)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Паводле БЭ
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія