wd wp Пошук:

Полацкая ЦЭЦ

Полацкая ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Філіял «Віцебскэнерга».

Апісанне

Гісторыя электрагаспадаркі Полацка пачалася ў 1912 годзе, калі была пабудавана невялікая прыватная электрастанцыя магутнасцю 50 кВт. У Першую сусветную вайну яна спыніла сваю работу і толькі ў 1921 годзе была запушчана зноў. Да пачатку 1940 года ў Полацку працавалі ўжо тры электрастанцыі. Адна з іх знаходзілася на тэрыторыі, дзе цяпер размешчана сярэдняя школа № 10.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пачалося будаўніцтва новай электрастанцыі на тэрыторыі цяперашняй ЦЭЦ. У вайну яна была знішчана. У 1944 годзе на рацэ Палаце была пабудавана гідраэлектрастанцыя магутнасцю 115 кВт. У канцы 1946 года даў ток першы турбагенератар Полацкай ЦЭЦ магутнасцю 500 кВт.

У 1961 годзе была ўключана цепламагістраль на заводзе «Шкловалакно» і з гэтага моманту пачалася цеплафікацыя горада ад ЦЭЦ. У 1971 годзе Полацкая ЦЭЦ-1 увайшла ў склад Віцебскага прадпрыемства цеплавых сетак.

У 1993 годзе выведзена з яго складу і вылучана ў структурную адзінку вытворчага аб’яднання «Віцебскэнерга». У 1995 годзе ЦЭЦ пераведзена на прыродны газ. Сёння Полацкі энергавузел звязаны з энергасістэмамі Беларусі, Літвы і Расіі[1].

Зноскі

  1. Полацкая ЦЭЦ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Эканоміка Полацка
Прадпрыемствы, заснаваныя ў 1946 годзе
Цеплавыя электрастанцыі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
З’явіліся ў 1946 годзе
1946 год у Беларусі
Віцебскэнерга
Электрастанцыі паводле алфавіта