wd wp Пошук:

Полацкае княжанне

Полацкае княжанне, або Крывіцкае княжанне (правадырства) — дадзяржаўнае этнапалітычнае аб’яднанне полацкіх крывічоў, якое папярэднічала Полацкаму княству.

Гісторыя

На V—VII стст. прыйшоўся пік славянскай каланізацыі сярэдняй і паўночнай Беларусі. Згодна з археалагічнымі звесткамі, Полацк узнік у ІХ ст. на месцы былога банцараўскага гарадзішча як адзін з цэнтраў крывічоў. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што крывічы, як і дрыгавічы, мелі сваё «княжанне» і «князёў» (правадыроў), але іх імёны не згадваюцца.

Згодна з Міколам Ермаловічам, княжанні фарміраваліся з племянных саюзаў і з’яўляліся протадзяржаўнымі аб’яднаннямі, якія папярэднічалі сапраўдным дзяржаўным утварэнням — княствам.

Насельніцтва належала да археалагічнай культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў.

У другой палове Х ст. правадырства крывічоў перарасло ў раннефеадальную дзяржавуПолацкую зямлю.

Структура княжання

Княжанне складалася з галоўнага горада, у якім сядзеў князь-правадыр з дружынай, і падуладных князю тэрыторый.

Князі

Пра князёў Крывіцкага княжання нічога не вядома ў стражытнарускіх летапісах, але ў скандынаўскіх сагах згадваюцца некалькі князеў (конунгаў).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Полацка