По́кацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Покаць.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Падасоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1930 годзе з часткі сельсавета адноўлены Падасоўскі сельсавет, які 29 кастрычніка 1934 года скасаваны і далучаны да Покацкага сельсавета. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабіцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна. 23 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Залескага (5 населеных пунктаў: вёскі Гарадоўка, Падасоўе, Покаць, пасёлкі Дубок і Свабода) і Нісімкавіцкага (8 населеных пунктаў: вёска Бабічы, пасёлкі Іванаўка, Карма, Макаўе, Мікольск, Новазалессе, Новы Мікольск і Пустынькі) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.