wd wp Пошук:

Поджа Брачаліні

Джанфранчэска Поджа Брачаліні, або Поджа Фларэнційскі (італ.: Gianfrancesco Poggio Bracciolini; 11 лютага 1380 , Тэрануова-Брачаліні, паблізу Арэца — 30 кастрычніка 1459, Фларэнцыя) — італьянскі гуманіст, пісьменнік, збіральнік старажытных рукапісаў. Лічыцца аўтарам раманскага шрыфта.

Біяграфія

Нарадзіўся ў тасканскім мястэчку Тэрануова-Брачаліні ў сям’і аптэкара, вывучаў натарыяльную справу ва ўніверсітэце Фларэнцыі.

Брачаліні пабываў у Францыі, Германіі, Швейцарыі і Англіі, дзе ў бібліятэках манастыроў адшукаў некалькі малавядомых альбо забытых антычных рукапісаў Вегецыя, Марка Манілія, Аміяна Марцэліна, Вітрувія, Пятронія, а таксама «Выхаванне прамоўцы» Квінтыліяна, «Сільвы» Стацыя і інш. У 1417 выявіў поўны рукапіс Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», які лічыўся страчаным пасля падзення імперыі. У 1427 сумесна з Козіма Медычы займаўся раскопкамі антычных руін у Остыі.

Творы

Historia Florentina, 1478

Дыялогі

  1. 1 2 Petrucci A., Bigi E. BRACCIOLINI, Poggio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 13.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Рэнесансныя гуманісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Арэца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1380 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў 1459 годзе
Катэгорыя·Антыклерыкалы
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта