wd wp Пошук:

Погляд на дзве тысячы ярдаў

Карціна «Погляд на дзве тысячы ярдаў». Мастак Томас Лі
Разгублены погляд байца марской пяхоты пасля бітвы за атол Эніветок

«Погляд на дзве тысячы ярдаў» або «Погляд на тысячу ярдаў» — несфакусыяваны погляд, часта назіраемы ў салдатаў, якія перанеслі баявую псіхічную траўму. Можа назірацца і ў іншых выпадках псіхалагічнай траўмы.

Прыкмета посттраўматычнага стрэсавага засмучэння[1]. Разгублены позірк паказвае на адхіленне ад траўміруючай сітуацыі.

Назва

У ЗША разгублены погляд салдата, які перажыў баявую псіхічную траўму, называецца гутарковым выразам «Погляд на дзве тысячы ярдаў» (англ.: Two-Thousand-yard stare). Выраз з’явіўся пасля публікацыі ў часопісе « Life» рэпрадукцыі з карціны вядомага амерыканскага мастака, ваеннага карэспандэнта і гісторыка Томасу Лі(англ.) бел. (на іл.)[2].

Сам мастак распавядаў:

«Я бачыў людзей з такім выразам твару. Яно было ў мяне самога. Адчуваецца скутасць, і цягліцы не слухаюцца, калі вы спрабуеце ўсміхнуцца, або выказаць эмоцыю, або размаўляць»[3].

Тагачасны капрал Джо Хоул (англ.: Joe Houle), прыбыўшы на вʼетнамскую вайну ў 1965 годзе, распавядаў, што не бачыў ніякіх эмоцый у вачах байцоў сваёй новай каманды, як быццам жыццё была высмактана з іх. Калі ён даведаўся, што «поглядам на тысячу ярдаў» завецца такі разгублены выраз твару, Джо сказаў:

«Пасля першай страты сябра я адчуў, што лепш быць адлучаным»[4].

Фотарэпарцёр Фрэнк Джонстан (англ.: Frank Johnston) падчас гэтай вайны перажыў 15 мая 1967 года шквальны агонь, а калі пасля падзення ўзняў уверх вочы, убачыў салдата з «поглядам на тысячу ярдаў». Фатограф здолеў дастаць сваю « Лейку» і зрабіць здымак, які на наступны дзень быў растыражаваны на першых старонках амерыканскіх газет[5].

Зноскі

  1. Marines turn to Greek plays to cope with stress(нявызн.). AP (14 жніўня 2008). Праверана 2013-11-6.(англ.)
  2. «Life» magazine, 6/11/1945, p. 65. link(англ.)
  3. Two-Thousand-Yard Stare(нявызн.) (недаступная спасылка). // milhist.net (Updated 2004 November 25). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2006. Праверана 2013-11-6.(англ.)
  4. Sgt. Arthur L. Stone. Marine Corps Base Camp Lejeune(нявызн.) (недаступная спасылка). // lejeune.marines.mil (2 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 2013-11-7.(англ.)
  5. Angela M. Pleasants. The Thousand-Yard Stare(нявызн.) (недаступная спасылка). // smithsonianmag.com (1 снежня 2001). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 2013-11-6.(англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Сімптомы псіхічных расстройстваў
Псіхатычныя расстройствы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Ваенная медыцына