wd wp Пошук:

Плывунец шырачэнны

Плывунец шырачэнны ці Найшырэйшы плывунец (Dytiscus latissimus) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства плывунцы (Dytiscidae).

Апісанне

Цела даўжынёй 36-44 мм, шырокаавальнае, слабавыпуклае, зеленавата-бурае. Надкрылы моцна расшыраныя за кошт шырокіх пляскатых эпіплеўраў, надкрылы самцоў з 2 радамі крапінак на дыску. На пярэдніх лапках 1000—1200, на сярэдніх 200—500 дробных прысосак, анальны стэрніт на канцы з невялікай выемкай. Надкрылы самак з 10 падоўжнымі баразёнкамі, якія не даходзяць да верхавіны, анальны стэрніт з глыбокай выемкай пасярэдзіне.

Арэал

Еўропа (паўночная і сярэдняя палосы). У Беларусі адзначаны ў наваколлі г. Белаазёрск Бярозаўскага, г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёнаў, у вёсках Домжарыцы Лепельскага, Караліна Стаўбцоўскага, Лахва Лунінецкага, Чамярын Пінскага раёнаў.

Жыве ў буйных стаячых вадаёмах (азёры, старыцы рэк).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Плывунцы
Катэгорыя·Уразлівыя віды