wd wp Пошук:

Плывунец аблямаваны

Плывунец аблямаваны (Dytiscus marginalis) — від плывунцоў сямейства жукі-плывунцы.

Апісанне

Тулава мае выцягнутую форму, якая дазваляе лёгка перасоўвацца ў вадзе. Афарбоўка — ад цёмна-карычневай да чорнай, лапкі — жоўтыя з шырокай памяранцава-жоўтай аблямоўкай па ўсім тулаве і галаве. Самцы драбнейшыя за самак, і іх можна адрозніць па гладкім надкрылы. У абодвух палоў вялікія шырокія плоскія галовы, моцныя пярэднія лапкі і вострыя магутныя мандыбулы для разразання здабычы. Таксама плывунцы ўмеюць добра лётаць, але робяць гэта рэдка, у асноўным тады, калі ўмовы іх жыцця ў ранейшым вадаёме становяцца неспрыяльнымі і ўзнікае неабходнасць перабрацца ў іншы вадаём.

Памер: 27-35 мм.

Арэал і экалогія

Сустракаецца па ўсёй Заходняй Еўропе да Азіі ў вадаёмах са стаячай вадой або слабым цячэннем, дзе шмат дробных вадзяных насякомых, дробнай рыбы і жаб.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Плывунцы