wd wp Пошук:

Плошчы Мінска

Плошчы са старадаўніх часоў былі адметнай рысай Мінска. Першыя плошчы былі гандлёвымі (Верхні рынак, Ніжні рынак, Конскі рынак), пазней плошчы сталі называць у гонар пэўнай падзеі (Юбілейная плошча) ці асобы (Плошча Якуба Коласа). Некаторыя плошчы не маюць афіцыйнай назвы, а толькі народную — ад вуліц, на якіх яны знаходзяцца (Запарожская плошча, плошча Казінца, Круглая плошча — на скрыжаванні вуліц Радыяльная і Ваўпшасава) і нават дзве назвы: плошча на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна вядома адначасова як плошча Прытыцкага і плошча Пушкіна.

Назвы цэнтральных плошчаў Мінска часта мяняліся па палітычных прычынах і ў выніку рэканструкцыі. Некаторыя ўчасткі маюць форму і памер плошчаў, але не маюць уласных імёнаў.

Спіс плошчаў

НазваПапярэднія назвыПамерСлавутасці і аб’ектыВыявы
Плошча 8 сакавікаНіжні рынак[1]Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа, мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе, ст.м. «Няміга»
Плошча Аб’яднаных нацыйКанцэртная зала «Мінск», стадыён «Дынама», ст.м. «Першамайская»

Плошча БангалорПлошча М. ГоркагаПарк Дружбы народаў
Плошча БагушэвічаПлошча НагінаБеларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Плошча ВанееваБеларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Плошча Дзяржаўнага сцягаНацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа»

Запарожская плошча
Плошча Калінінапомнік М. І. Калініну, Цэнтральны батанічны сад, Парк Чалюскінцаў, ст.м. «Парк Чалюскінцаў»
Плошча Казінца
Плошча Мяснікова
Плошча НезалежнасціПлошча Леніна70000 м²помнік У. І. Леніну, Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Дом урада, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, гатэль Мінск, гандлёвы цэнтр «Сталіца», Мінскі паштамт, ст.м. «Плошча Леніна»
Кастрычніцкая плошчаЦэнтральная плошчаПалац Рэспублікі, Палац культуры прафсаюзаў, знак «Нулявы кіламетр Беларусі», Аляксандраўскі сквер, Цэнтральны дом афіцэраў, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, ст.м. «Кастрычніцкая», ст.м. «Купалаўская»
Плошча Парыжскай камуныТраецкі рынак, Траецкая плошчаНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Траецкае прадмесце
Плошча ПерамогіКруглая плошча39375 м²манумент Перамогі, парк імя М. Горкага, Дом-музей І з'езду РСДРП, ст.м. «Плошча Перамогі»
Прывакзальная плошча48000 м²Мінскі чыгуначны вакзал, аўтавакзал «Цэнтральны», «Вароты Мінска», ст.м. «Плошча Леніна»
Плошча СвабодыВерхні рынак, Саборная плошчаМінская ратуша, Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў, гатэль «Еўропа»
Старатраецкая плошча[2]Траецкае прадмесце
Юбілейная плошчакінатэатр Беларусь, ст.м. «Фрунзенская»
Плошча Якуба КоласаКамароўская плошча52000 м²помнік Якубу Коласу, Беларуская дзяржаўная філармонія, Цэнтральны ўнівермаг «Мінск», ст.м. «Плошча Якуба Коласа»

Зноскі

  1. Площади 8 Марта в Минске предлагается возвратить историческое название — Низкий рынок Архівавана 5 ліпеня 2011.
  2. В центре Минска появилась Старотроицкая площадь(недаступная спасылка)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Плошчы Мінска
Спісы:Мінск
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Спісы вуліц