Плецяві́шча[1] (трансліт.: Plieciavišča, руск.: Плетевище) — вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета.
У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Іванаўск, які належыў Шэвічам. 13 двароў у 1858 годзе. У 1897 годзе ў Юравіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Да 27 лістапада 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Калодзежскага сельсавета[2].
Колькасць жыхароў: 199 (1897), 334 (2017), 273 (1926), 232 (1960), 35 (1997), 9 (2013).