wd wp Пошук:

Плацялей

Плацялей[1] (літ.: Plãtelių ẽžeras) — возера ў Літве, на Жамайцкім узвышшы.

Адно з значных азёр краіны. Возера размешчана ў самым цэнтры нацыянальнага парку Žemaitia. Плошча складае 12 км². Даўжыня 8,4 км, сярэдняя шырыня — 3,3 км. Максімальная глыбіня 47 метраў. Ёсць 7 астравоў, і на адным з іх пабудаваны замак. Берагі большай часткай пясчаныя.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Азёры Літвы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта