У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равінскі. Платон Фёдаравіч Равінскі (23 лістапада 1892, в. Краглі, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — 29 чэрвеня 1938) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
У 1930 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова. 3 1909 г. у ЗША, дзе ў 1912—1917 гг. быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Бабруйску, працаваў токарам. 3 1918 г. у Смаленскай ЧК, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта партыі, член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, з 1919 член Мінскага губернскага ВРК, загадчык аддзела рэўкома штаба 16-й арміі. 3 1920 г. старшыня Барысаўскага павятовага рэўкома, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, з 1921 г. начальнік меліярацыйнага аддзела і член калегіі Наркамзема БССР. 3 1925 г. загадчык Бабруйскага акруговага зямельнага ўпраўлення. 3 1930 г. загадчык аргаддзела ЦКК Народнага камісарыята рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. З 1933 першы намеснік наркома земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкома КП(б)Б. З 1936 г. начальнік упраўлення Наркамата мясцовай прамысловасці. Член ЦКК КП(б)Б і яе прэзідыума (1930—1934 гг.), член ЦК КП(б)Б (1934—1937), член ЦВК БССР (1920—1921, 1931—1937 гг.).
Арыштаваны па абвінавачанні «за ўлзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі правых і праводзімую падрыўную дзейнасць». Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 29 чэрвеня 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 22 кастрычніка 1955 г.