Плат (англ.: Platte) — рака ў ЗША, правы прыток Місуры (упадае ў яе каля горада Платсмут (побач з буйным горадам Омаха). Утвараецца зліццём рэк Норт-Плат (Каларада, Ваёмінг і Небраска) і Саўт-Плат (Каларада, Небраска), якія бяруць пачатак на Перадавым хрыбце Скалістых гор. Рака Плат (не ўлічваючы вышэйзгаданых вытокаў) працякае толькі па Небраска. Даўжыня ад месца зліцця вытокаў 510 км, ад вытоку Норт-Плат 1415 км. Плошча басейна 241 тыс. км². Вясновая паводка ад раставання снегу, летняя межань. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 150 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 22 чэрвеня 2022 года. |