Пеэтэр Ярвелайд(эст.: Peeter Järvelaid, 28 лістапада 1957, Талін) — эстонскі гісторык і правазнавец, прафесар Талінскага ўніверсітэта[3]. Распрацаваў семіятычны асобасна-арыентаваны кірунак у гістарычным даследаванні. Аўтар шматлікіх артыкулаў па еўрапейскай і эстонскай гісторыі права і адукацыі, апублікаваных на эстонскай, англійскай, нямецкай, французскай, рускай, латышскай, фінскай, літоўскай і шведскай мовах. З 2006 года прадметам яго даследаванняў сталі міжнародныя адносіны ў XX стагоддзі. З 2012 года прадметам яго вывучэння сталі нямецкія дыпламатычныя місіі, асаблівая ўвага надаецца нямецкаму дыпламатычнаму прадстаўнiцтву ў Таліне.
Пеэтэр Ярвелайд нарадзіўся ў Таліне ў сям’і вайскоўца[4]. У 1981 годзе скончыў Тартускі ўніверсітэт. У 1990 годзе ва Усесаюзным юрыдычным завочным інстытуце абараніў дысертацыю на тэму «Гісторыя выкладання юрыдычных навук у Тартускім універсітэце да рэформы 1889», стаўшы доктарам юрыдычных навук[5]. У 1981 годзе стаў выкладчыкам юрыдычнага факультэта Тартускага ўніверсітэта. З 1992 года займае пасаду прафесара кафедры гісторыі эстонскага права. У 1997 годзе атрымаў стыпендыі Фонду Аляксандра фон Гумбальдта, якія дазволілі яму ў 1998—2000 і 2012 гадах праводзіць навукова-даследчую працу ў Інстытуце еўрапейскай гісторыі права таварыства Макса Планка і ў іншых буйных нямецкіх акадэмічных цэнтрах. У 2000 годзе перайшоў на працу ў Акадэмію Nord, якая ў 2010 годзе была ператворана ў Юрыдычны інстытут Талінскага ўніверсітэта, дзе займае пасаду прафесара права. У 1997—2000 гадах быў дарадцам ў Міністэрстве юстыцыі, у 2003—2005 гадах выконваў абавязкі рэктара Эстонскай Акадэміі ўнутранай абароны, у 2006—2007 гадах — выконваў абавязкі ректора. Эстонской марской акадэміі[5].
У 2003 годзе Ярвелайд быў узнагароджаны ордэнам I ступені «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».