Пецюкі́[1] (трансліт.: Pieciuki, руск.: Петюки) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.
У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].
У жніўні 1919 Ігнат Дварчанін адкрыў беларускую пачатковую школу.