wd wp Пошук:

Петэр Бораш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бораш. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пе́тэр Бо́раш (венг.: Boross Péter, 27 жніўня 1928, Надзьбаём, Венгрыя) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1993-94.

Скончыў юрыдычны факультэт Будапештскага ўніверсітэта; удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку антыкамуністаў. У канцы 80-х пачаў удзельнічаць у апазіцыйнай партыі Венгерскі дэмакратычны форум. Ва ўрадзе Ёжэфа Антала быў міністрам унутраных спраў. Пасля смерці Антала стаў новым прэм’ер-міністрам. На парламенцкіх выбарах 1994 года ВДФ выступіў няўдала, і Бораш сышоў у адстаўку 15 ліпеня 1994 года. Пазней Бораш стаў дарадцам Віктара Орбана. У 2009 годзе Бораш адышоў ад кіраўніцтва партыяй з-за серыі канфліктаў, а ў 2010 годзе выйшаў з партыі. На сённяшні момант займаецца распрацоўкай новай канстытуцыі па даручэнню прэм’ер-міністра Віктара Орбана.

Зноскі

  1. Peter Boross // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Венгерскага дэмакратычнага форума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Шомадзь
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Венгрыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Венгрыі