wd wp Пошук:

Песня немцаў

Гэты артыкул — пра мастацкі твор. Пра дзяржаўны сімвал Германіі гл. гімн Германіі.

Факсіміле «Песні немцаў», рукапіс Гофмана фон Фалерслебена

«Песня немцаў» (ням.: Das Lied der Deutschen), званая таксама песня Германіі (ням.: Deutschlandlied) ці, радзей, гофманска-гайднаўская песня (ням.: Hoffmann-Haydn’sches Lied) — песня, напісаная Гофманам фон Фалерслебенам на музыку Іозефа Гайдна. Створаная 26 жніўня 1841 года на востраве Гельгаланд, які належаў тады Вялікабрытаніі, песня ўпершыню была публічна выканана 5 кастрычніка таго ж года на Jungfernstieg у Гамбургу. Песня была напісана на мелодыю «Імператарскай песні» (ням.: Kaiserlied), створаную Гайднам у 1797 годзе для дзяржаўнага гімна Аўстрыйскай імперыі «Божа, беражы імператара Франца…».

11 жніўня 1922 года на паседжанні Нацыянальнага сходу Германіі, дзе была прынята Веймарская канстытуцыя, першы рэйхспрэзідэнт Германіі Фрыдрых Эберт абвясціў «Песню немцаў» дзяржаўным гімнам рэспублікі. У часы Трэцяга рэйха выконвалася толькі першая страфа песні, пасля чаго ішоў гімн НСДАП песня Хорста Веселя. Пасля 1945 года выкананне «Песні немцаў» было забаронена, а ў нямецкім грамадстве ішла інтэнсіўная дыскусія пра новы дзяржаўны гімн. У 1952 годзе было вырашана, што гімнам ізноў стане гофманска-гайднаўская песня, аднак выконвацца будзе толькі яе трэцяя страфа. Пасля аб’яднання Германіі гімнам ФРГ афіцыйна стала трэцяя страфа «Песні немцаў».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Дзяржаўныя гімны
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Германіі
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Патрыятычныя песні Германіі
Катэгорыя·Песні 1841 года
Катэгорыя·Песні на нямецкай мове
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Песні паводле алфавіта