wd wp Пошук:

Перыферыйная прылада

Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар альбо выводзіць яе з яго[1].

Перыферыйныя прылады з’яўляюцца апцянальнымі і тэхнічна могуць быць адлучаны ад камп’ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп’ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.

Вылучаюць тры асноўных тыпы перыферыйных прылад:

Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад Прылада ўводу-вываду.

Прыклады

Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп’ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам далучаюцца да камп’ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткі[2], таксама належаць да перыферыі, яны далучаюцца па шынам ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншым.

Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з’яўляецца памежным выпадкам. Негледзячы на тое, што яна часта далучаецца да персанальных камп’ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з’яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп’ютар не можа функцыянаваць.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Laplante, Philip A. (Dec 21, 2000). Dictionary of Computer Science, Engineering and Technology. CRC Press. p. 366. ISBN 0-8493-2691-5. http://books.google.com/books?id=U1M3clUwCfEC&pg=PA133&dq=computer+peripheral+definition&hl=en&sa=X&ei=xOGgU5LRG5WgyASYjIGYCA&ved=0CDUQ6AEwATge#v=onepage&q=peripheral&f=false. Retrieved on June 17, 2014.  “device that is used to put information into or get information out of the computer.”
  2. http://www.pcworld.com/article/200349/Adding_RAM_and_Cards_to_a_PC.html
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Архітэктура камп’ютараў
Катэгорыя·Вылічальная тэхніка