wd wp Пошук:

Першая Каляда

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каляда (значэнні).

Пе́ршая Каля́да (Першая, Вялікая, альбо Багатая куцця) — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкаванняў займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. На Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Раства шчыльна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй.

З Першай Каляды пачынаюцца Зімовыя святкі або Каляды, якія працягваюцца з 25 снежня (Нараджэння Хрыстова) да 6 студзеня (Вадохрышча). Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Народны каляндар усходніх славян
Катэгорыя·Святы
Катэгорыя·Зімовыя святы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускія народныя святы