wd wp Пошук:

Перасвятоўскі сельсавет

Перасвято́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Перасвятое.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Перасвяцкі (Перасвятоўскі) сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарывадскага і Рабусоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Перасвятоўскі[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1047 чалавек[2], з іх 95,0 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Перасвятоўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат