Перанка[1] (руск.: Перенка) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Перанскага сельскага паселішча.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Перанка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Праз вёску праходзіць аўтадарога 66Н1519.