wd wp Пошук:

Пераважная рука

Пераважная рука - прызнак, які ўзнікае з-за неаднолькавага развіцця маторных навыкаў паміж левай і правай рукамі. Чалавека, які ў большай ступені валодае правай рукой, называюць праўшой, а таго, хто часцей выкарыстоўвае левую руку - ляўшой. Невялікая колькасць людзей аднолькава добра валодае абедзвюмя рукамі - іх называюць амбідэкстрами. Людзей, якім цяжка выкарыстоўваць абедзве рукі, называюць амбісіністрамі («ambisinister»). Рухавыя навыкі амбісіністраў ці людзей з менш развітым узроўнем спрытнасці могуць быць вынікам цяжкай фізічнай працы. Выдзяляюць чатыры асноўных тыпа перавагі:

Для тлумачэння факта перавагі праўшэй было прапанавана шмат тэорый.

Тэорыя «вядучай рукі»

Сучасныя тэорыі разглядаюць развіццё перавагі якой-небудзь рукі з розных пазіцый[2][3]. Згодна з адной з тэорый лічыцца, што дамінаванне рукі - гэта проста схільнасць да яе выкарыстання, так як абедзве рукі супрацоўнічаюць адна з другой, толькі на больш высокім узроўні. напрыклад, зрабіць запіс на кавалачку паперы выкарыстоўваючы толькі адну руку вельмі складана. Да дадзенага працэса павінна быць прыцягнута і іншая рука, якая, у сваю чаргу будзе прытрымліваць паперу. Але гэта не тлумачць, чаму чалавек піша менавіта правай рукой прытрымліваючы аркуш левай, а не наадварот (у большасці выпадкаў).

Сацыялагічныя тэорыі

У ходзе эвалюцыі адбываецца натуральны адбор, які замацоўвае і развівае неабходныя здольнасці і адсейвае рэдкія (калі яны не звязаныя ў некаарым родзе з пажаданымі рысам). але, сярод чалавечай папуляцыі працягвае захоўвацца «папуляцыя ляўшэй». З гэтага магчыма зрабіць наступныя вывады:

Падзел працы паўшар’ямі мозга

Гэта сааая распаўсюджаная тэорыя развіцця пераважнай рукі. Сэнс гэтай тэорыі састаіць у тым, шото за працу моўнага і рухацельнага цэнтраў адказвае адно і тое ж паўшар’е мозга, у той час як падзел працы на абодва праўшар’я прывёў бы да памяньшэння эфектыўнасці працы. Да таго ж, калі б усе функцыі размяркоўваліся на абодва паўшар’я, то памер мозга і спажыванне ім энэргіі павялічыліся, што з’яўляецца немагчымым. Паколькі ў большасці людзей левае паўшар’е адказвае за мову, то, праўшэй болей. Таксама дадзеная тэорыя ўказвае на тое, што людзі, якія з’яўляюцца ляўшамі, мелі б зваротны (рэверсіўны) падзел цэнтраў у паўшар’ях. Нарэшце, паколькі іншыя прыматы не маюць моўнага цэнтра (прынамсі, у такой ступені, як людзі) няма ніякага сэнса ў перавазе сярод іх праўшэй, што і з’яўляецца такім на самой справе.

Абвяржэнні:

Дадзеная тэорыя можа служыць добрым тлумачэннем асобных прычын, але мае шмат недахопаў, каб патлумачыць усе прычыны леварукасці.

Біялягічныя тэорыі

Існуе шмат сведчанняў таго, што ўзровень тэстастэрона, які атрымлівае дзіця ва ўлонні маці, аказвае ўплыў на будову мозга. адна з тэорый сведчыць аб тым, што высокія дозы перадродаваг тэстасэрона прыводзяць да больш частага з’яўлення ляўшэй. Доказам дадзенай тэорыі служыць і тое, што сярод ляўшэй колькасць мужчын вышэй колькасці жанчын, таксама існуе большая верагоднасць нараджэння леварукіх мужчын-блізнят. Гл. Тэорыя Гешвінда-Галабурда.

Стрэс падчас нараджэння

Асноўная ідэя складаецца ў тым, што ляўша «з’яўляецца» з-за пашкоджання левага паўшар’я галавнога мозга падчас нараджэння. Цяжкія ці напружаныя роды здараюцца шмат часцей сярод немаўлят, якія далей растуць ляўшамі ці амбідэкстрамі. Стрэс падчас нараджэння таксама звязаны з мноствам прыроджаных ускладненняў, сярод якіх цэрэбральны параліч і аўтызм

Абвяржэнні

Зноскі

  1. Hardyck, C., & Petrinovich, L. F.“Left-handedness,” Psychological Bulletin, 84, 385-404.
  2. Guard, Y. (1987). Journal of Motor Behavior 19: 486-517.
  3. Kabbash, P. (1994). “Two-Handed Input in a Compound Task”. Proceeding of CHI ‘94: 417-423. http://www.billbuxton.com/2hCHI94.html.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Псіхафізіялогія
Катэгорыя·Асіметрыя (біялогія)