wd wp Пошук:

Амбідэкстрыя

Амбідэкстры́я (ад лац.: ambi - «абодва» лац.: dexter - «правыя») - прыроджанае ці выпрацаванае падчас трэніроўкі роўнае развіццё функцый абедзьвух рук, без вылучэння вядучай рукі, і здольнасць чалавека выконваць рухальныя дзеі правай і левай рукой з аднолькавай хуткасцю і эфектыўнасцю[1]. У амбідэкстраў раўнамерна развіваюцца абодва паўшар’і мозгу, такія людзі дастаткова хутка ацэньваюць сітуацыю і хутка прыймаюць рашэнні. Прыкладна ў аднаго працэнта дзяцей амбідэкстрыя з’яўляецца прыроджанай; такія дзеці удвая болей схільныя да цяжкасцяў у мове і СДУГ, іх школьныя адзнакі ў сярэднім горш, чым у праўшэй і ляўшэй[2][3]. Зваротная з’ява, калі чалавеку складана выкарыстоўваць абедзьве рукі, завецца амбісіністрыяй.

Цікава, што Эльфы (Эльдар) з твораў Дж. Р. Р. Толкіна з’яўляюцца амбідэкстрамі, як вынікае з артыкула Толкіна аб іх жэстах і пісьменстве[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Амбидекстрия // Большой психологический словарь / сост. Б. Мещеряков, В. Зинченко.
  2. Mixed-Handed Children More lickely to Have Mental Health. Language and sholastic Problems. Study Finds(нявызн.). ScienceDaily.(недаступная спасылка)
  3. Alina Rodriguez et al. (2010). “Mixed_Handedness Is Linked to Mental Health Problems in children and Adolescents”. Pediatrics 125 (2): e340-e348. doi:10.1542/peds.2009-1165. http://url=http://www.pediatricsdigest.mobi/content/125/2/e370.full.
  4. .

Літаратура

Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[амбідэкстрыя](https://be.wiktionary.org/wiki/амбідэкстрыя "wikt:амбідэкстрыя")»** * Ефимова И. В. Амбидекстры: Нейропсихология индивидуальных различийю - СПб: КАРО, 2007. - 160 с. - [ISBN 5-89815-804-9](/Special:BookSources/5898158049)/ * [Функциональная ассиметрия мозга и её связь с развитием речи у детей](http://www.voppsy.ru/issues/1983/835/835110.htm) // Журнал «Вопросы психологии». - 1982. * [Природа функциональной моторной ассиметрии у животных](http://www.cerebral-asymmetry.narod.ru/Ioffe.htm) / М. Е. Иоффе, Е. Вю Плетнева, И. С. Сташкевич. институт высшей нервной деятельности и нейрофизиологии РАН. Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Псіхафізіялогія
Катэгорыя·Сіметрыя (біялогія)
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі