wd wp Пошук:

Пентан

Пентан (C5H12) — насычаны ацыклічны вуглевадарод класа алканаў . Існуе ў выглядзе трох ізамераў: нармальны пентан CH3(CH2)3СН3 (н-пентан), ізапентан (СН3)2СНСН2СН3 (2-метылбутан) і неапентан (СН3)4С (2,2-дыметылпрапан, тэтраметылметан). Уваходзіць у склад бензіну[1].

Н-пентан і ізапентан — бясколерныя вадкасці са слабым пахам, неапентан — газ. Пентаны раствараюцца ў арганічных растваральніках і амаль не раствараюцца ў вадзе. Пры каталітычнай дэгідрагенізацыі ў прысутнасці Cr2O3 утвараюць пентэны[1], Пры награванні ў прысутнасці Al2O3 ізамерызуецца ў ізапентан (2-метылбутан)[1].

Выкарыстанне

Пентаны выкарыстоўваюцца пры атрыманні ізапрэну, пентэнаў амілавых спіртоў і іх эфіраў, у якасці растваральнікаў, кампанента маторнага паліва.

Зноскі

  1. 1 2 3 Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 179. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Алканы