wd wp Пошук:

Педру Пасуш Каэлью

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каэлью. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пе́дру Мануэ́л Маме́ды Па́суш Каэ́лью (парт.: Pedro Manuel Mamede Passos Coelho; 24 ліпеня 1964, Каімбра) — партугальскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі. У чэрвені 2011 года пасля перамогі яго партыі на парламенцкіх выбараў пачаў фарміраванне ўрада.

Нарадзіўся ў Каімбры, але да 1974 года жыў у Анголе, дзе яго бацька працаваў урачом. У 1991 годзе ўпершыню быў абраны ў парламент Партугаліі. У 2010 годзе быў абраны лідарам апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі. Падтрымаў дзеянні ўрада па скарачэнні дэфіціту дзяржаўнага бюджэту. Пасля перамогі яго партыі (СДП атрымала 105 месцаў у Асамблеі з 230 супраць 78 на выбарах 2009 года) Каэлью пачаў перамовы аб стварэнні новага ўрада з удзелам СДП і Народнай партыі (мае 24 месцы ў Асамблеі). Хутка прэзідэнт Анібал Каваку Сілва прапанаваў фарміраванне новага ўрада менавіта Каэлью як лідару партыі, якая перамагла на выбарах.

Зноскі

  1. Pedro Passos Coelho // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pedro Mamede Passos Coelho // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каімбры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лісабонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палітыкі Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Партугаліі